Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзікабраз, , м.

Жывёліна атрада грызуноў, спіна і бакі ў якой пакрыты доўгімі іголкамі.

|| прым. дзікабразавы, .

  • Дзікабразавае шчацінне.

дзікаваты, .

Трохі дзікі.

  • Характар у старога быў пануры, д.
  • Дзікавата (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. дзікаватасць, .

дзікарослы, .

Які расце ў дзікім стане (пра расліны).

  • Дзікарослыя лекавыя травы.

дзікі, .

  1. Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), некультываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).

    • Дзікія плямёны.
    • Дзікая яблыня.
    • Дзікая качка.
  2. Незаселены, неабжыты.

    • Д. кут.
  3. Неўтаймаваны, шалёны.

    • У душы яго кіпеў д. гнеў.
  4. Люты, зверскі.

    • Дзікая расправа.
    • Дзікае забойства.
  5. Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.

  6. Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (разм.).

    • Дзікая арцель.
    • Д. пляж.
    • Адпачываць дзікім спосабам (не па пуцёўцы).

  • Дзікае мяса (разм.) — пабочная нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.

|| наз. дзікасць, .

дзіклівы, (разм.).

  1. Які дзічыцца, саромеецца людзей, асабліва чужых.

    • Дзіклівае дзіця.
  2. Недаверлівы, палахлівы (пра жывёл).

    • Д. кот.

|| наз. дзіклівасць, .

дзікун, , м.

  1. Чалавек з племені, якое знаходзіцца на ступені першабытнай культуры; нецывілізаваны чалавек.

  2. Нелюдзімы, дзікаваты чалавек, які пазбягае людзей (разм.).

|| ж. дзікунка, .

|| прым. дзікунскі, .

дзіра, , ж.

  1. Вялікая дзірка ў вопратцы або адтуліна ў чым-н.

    • Залатаць дзіры на локцях.
    • Залажыць дзіры цэглай.
  2. перан. Глухое, захалуснае месца (разм.).

    • Жыве ён у такой дзіры, што свет не бачыў.

  • Чорная дзіра (спец.) — касмічны аб’ект, які не дае выпрамяненняў і валодае магутным полем прыцягнення.

дзіравы, .

Прадраны, з дзіркамі.

  • Дзіравая кішэня.
  • Дзіравая лодка.

  • Дзіравая барада (разм. жарт.) — пра таго, хто абліваецца стравай у час яды.

  • Дзіравая галава (жарт.) — пра чалавека з дрэннай памяццю.

  • Дзіравыя рукі (разм.) — пра нязграбнага чалавека, у якога ўсё з рук валіцца.

дзірван, , м.

  1. Нявораная зямля, якая зарасла густой травой.

    • Клумбы абложаны дзірваном.
  2. Тое, што і дзёран.

    • Плугамі ўзнімалі некранутыя дзірваны.

|| прым. дзірванны, .

дзірванець, ; незак.

Зарастаць травой, пакрывацца дзёрнам, дзірваном.

  • Дзірванее пакінутая зямля.

|| зак. задзірванець, .