дзікі прыметнік
-
Які знаходзіцца на першабытнай стадыі развіцця (пра людзей), некультываваны (пра расліны), не прыручаны (пра жывёл).
- Дзікія плямёны.
- Дзікая яблыня.
- Дзікая качка.
-
Незаселены, неабжыты.
- Д. кут.
-
Неўтаймаваны, шалёны.
- У душы яго кіпеў д. гнеў.
-
Люты, зверскі.
- Дзікая расправа.
- Дзікае забойства.
-
Нелюдзімы, які дзічыцца, пазбягае людзей.
-
Не звязаны ні з якімі арганізацыямі, які дзейнічае самастойна (размоўнае).
- Дзікая арцель.
- Д. пляж.
- Адпачываць дзікім способам (не па пуцёўцы).
Дзікае мяса (размоўнае) — пабочная нарасць на ранах, якія доўга не зажываюць.
|| назоўнік: дзікасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)