Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гукаперайманне, , н.

Узнаўленне голасам або тэхнічнымі сродкамі прыроднага гучання (напр. ку-ку, мяў-мяў), а таксама слова, якое ўтварылася шляхам такога пераймання (напр. квакаць, тупат, грукат).

|| прым. гукапераймальны, .

гукапіс, , м. (спец.).

Сукупнасць прыёмаў для ўзмацнення гукавой выразнасці мастацкага маўлення.

гукаправоднасць, , ж. (спец.).

Здольнасць цела або асяроддзя праводзіць гукі.

гукаправодны, , (спец.).

Які прапускае гукі.

гукапранікальны, .

Які лёгка прапускае гукі, шумы.

  • Гукапранікальныя сцены.

|| наз. гукапранікальнасць, .

гукарад, , м. (спец.).

Рад музыкальных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці.

|| прым. гукарадны, .

гукаспалучэнне, , н.

Спалучэнне гукаў мовы.

гукаўлоўнік, , м.

Прыбор для ўлоўлівання гукаў, шуму, гулу самалёта, падводнай лодкі і пад.

гукаць, ; незак.

  1. Клікаць, зваць, падзываць.

    • — Мама! Ідзі, — гукае дачка. ;
  2. Гучна гаварыць, крычаць.

|| аднакр. гукнуць, .

|| наз. гуканне, .