Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарадкі, ✂.

Гульня, у якой невялікія драўляныя качулкі выбіваюць бітой з горада.

|| прым. гарадошны, ✂.

гараднічы, ✂, м.

Начальнік горада (у Расіі да сярэдзіны 19 ст.).

гарадошнік, ✂, м.

Гулец у гарадкі.

|| ж. гарадошніца, ✂.

гараж, ✂, м.

Памяшканне для стаянкі і рамонту аўтатранспарту.

|| прым. гаражны, ✂.

гарант, ✂, м. (кніжн.).

Фізічная або юрыдычная асоба, а таксама дзяржава, якая дае гарантыю за каго-, што-н.

гарантаваць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) гарантыю ў чым-н.

  • Г. добрую якасць вырабаў.
  • Г. права на працу.
  • Г. ад усякіх нечаканасцей.

гарантыя, ✂, ж.

Парука, запэўненне ў чым-н.

  • Тэлевізар з гарантыяй.
  • Г. у добрай якасці.

|| прым. гарантыйны, ✂.

  • Гарантыйная майстэрня.

гарапашнік, ✂, н. (разм.).

Бедны, гаротны чалавек.

|| ж. гарапашніца, ✂.

|| прым. гарапашніцкі, ✂.

гарапашны, ✂ (разм.).

Бедны, гаротны.

  • Гарапашная доля.

гараскоп, ✂, м.

У астралогіі: табліца размяшчэння зорак, якая служыць для містычнага прадказання чыйго-н. лёсу.

|| прым. гараскапічны, ✂.