Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галавацяпства, , н. (разм.).

Бесталковае і нядбайнае вядзенне справы.

галавач, , м.

Тое, што і галавень.

|| прым. галавачовы, .

галавень, , м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з тоўстай і шырокай галавой.

|| прым. галаўнёвы, .

галавешка, , ж.

Кусок дрэва, які абгарэў або яшчэ тлее.

галавізна, , ж.

Мяса з галавы жывёлы, рыбы, як прадукт харчавання.

  • Міска капусты з галавізнай.

галаграма, , ж. (спец.).

Аб’ёмнае адлюстраванне, атрыманае галаграфічным метадам.

|| прым. галаграмны, .

галаграфія, , ж. (спец.).

Атрыманне аб’ёмнага адлюстравання, заснаванае на ўзаемным дзеянні (накладанні адной на адну) светлавых хваль.

|| прым. галаграфічны, .

галагуцкі, (разм.).

Галандскі (пра пароду курэй).

  • Г. певень.

галадаць, ; незак.

  1. Адчуваць недахоп у ежы на працягу доўгага часу; пастаянна недаядаць.

    • Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае (прыказка).
  2. Устрымлівацца ад яды.

    • Г. адзін дзень на тыдні.

|| наз. галаданне, .

галадаючы, , м.

Той, хто галадае.