Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

газаносны, .

Які змяшчае ў сабе прыродны газ​1 (у 1 знач.).

  • Г. пласт.

|| наз. газаноснасць, .

газападобны, .

Які мае фізічныя ўласцівасці газу​1 (у 1 знач.); падобны на газ​1 (у 1 знач.).

  • Газападобнае паліва.

|| наз. газападобнасць, .

газаправод, , м.

Трубаправод для перадачы газу​1 (у 1 і 2 знач.) на адлегласць.

|| прым. газаправодны, .

газасховішча1, , н.

Спецыяльнае памяшканне, дзе можна схавацца людзям ад атрутных газаў у час прымянення іх праціўнікам пры нападзенні.

газасховішча2, , н.

Збудаванне дня захавання газу​1 (у 1 і 2 знач.) і рэгулявання яго падачы.

газаўшчык, , м.

Работнік па газіфікацыі і абслугоўванню газавых установак.

|| прым. газаўшчыцкі, .

газель1, , ж.

Невялікая стройная жывёліна з пароды антылоп, якая хутка бегае і мае рогі лірападобнай формы.

|| прым. газеліны, і газелін, .

газель2, , ж.

Запазычаны з усходняй паэзіі тып вершаскладання, у якім рыфма першых двух радкоў паўтараецца ў кожным цотным радку, а няцотныя застаюцца без рыфмы.

|| прым. газельны, .

газета, , ж.

Перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне інфармацыйнага характару.

  • Купіць газету.
  • Працаваць у газеце.

|| прым. газетны, .

газетчык, , м.

  1. Супрацоўнік газеты (разм.).

  2. Вулічны прадавец газет.

|| ж. газетчыца, .