Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выцечы, ; зак.

Выліцца праз якую-н. адтуліну.

  • Вада выцекла з бочкі.

|| незак. выцякаць, .

выціснуць, ; зак.

  1. Ціскам дастаць або, ціскаючы, выпусціць вадкасць з чаго-н.

    • В. сок з лімона.
    • В. слёзы (перан. вымушана заплакаць; разм.).
    • Слова не выціснеш з каго-н. (перан. не прымусіш слова сказаць; разм.).
  2. Ціскам выламаць.

    • В. шыбу.
  3. перан. 3 цяжкасцю атрымаць што-н.

    • В. з гаспадаркі ўсё.
  4. Тое, што і выцесніць.

  5. Зрабіць пры дапамозе ціснення.

    • В. надпіс залатымі літарамі.

|| незак. выціскаць, .

выццё, , н.

  1. гл. выць.

  2. Працяжны крык некаторых жывёл (ваўка, сабакі і інш.).

    • Чулася в. сабакі.

выць, ; незак.

Працяжна і тужліва скуголіць; утвараць гукі, падобныя на выццё.

  • Воўк вые.
  • Вые вецер.
  • В. ад болю (перан. плакаць уголас; груб.).

|| наз. выццё, .

выцягаць, ; зак.

  1. Выцягнуць у некалькі прыёмаў.

    • В. бярвенне з вады.
  2. Пакрасці (разм.).

выцягвацца, ; незак.

  1. гл. выцягнуцца.

  2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем.

    • Конь аж выцягваўся ў аглоблях.

выцягнуцца, ; зак.

  1. Выпасці з чаго-н. ад штуршка, неасцярожнага руху, вышмаргнуцца.

    • Выцягнулася нітка з іголкі.
  2. Зрабіцца даўжэйшым, падоўжыцца.

    • Агонь выцягнуўся доўгай паласой.
  3. Размясціцца на вялікай адлегласці ў адну лінію.

    • Вёска выцягнулася ўздоўж ракі.
  4. Вырасці, стаць высокім.

    • Хлопчык за лета выцягнуўся.
  5. Легчы, расцягнуўшыся, выпрастаўшыся.

    • В. на канапе.
  6. Стаць прама, выпраміцца.

    • В. перад камандзірам.

|| незак. выцягвацца, .

выцягнуць, ; зак.

  1. Прыклаўшы сілу, выняць умацаванае, завязлае і пад. або выдаліць што-н. уцягнутае.

    • В. кій з плота.
    • В. воз з гразі.
    • В. стрэмку.
  2. Дастаць, выняць, цягнучы адкуль-н.

    • В. шуфляду са стала.
    • В. шчупака.
    • В. усе жылы (перан. змучыць якімі-н. непрыемнасцямі).
    • З яго слова не выцягнеш (перан.).
  3. што Цягай, усмоктваннем выдаліць.

    • Пластыр выцягнуў увесь гной.
  4. Нацягнуўшы, павялічыць у даўжыню.

    • В. скуру.
    • В. дрот.
  5. Выпрастаць, распасцерці.

    • В. рукі.
    • Легчы, выцягнуўшы ногі.
  6. перан., каго. Дапамагчы выйсці з цяжкага становішча, выбавіць (разм.).

    • В. з бяды.
  7. Прымусіць, пераканаць выйсці куды-н., пайсці адкуль-н. (разм.).

    • В. з дому.
  8. каго, што і без дапаўнення. З цяжкасцю, з напружаннем выканаць, зрабіць што-н. ці дапамагчы каму-н. (разм.).

    • В. план.
    • В. экзамен на чацвёрку.
    • В. слабага вучня.
  9. Потайкам забраць чужое, украсці (разм.).

    • В. грошы з кішэні.

|| незак. выцягваць, .

|| наз. выцяжка, і выцяжэнне, .

выцяжка, , ж.

  1. гл. выцягнуць.

  2. Рэчыва, хімічна здабытае з арганічнай тканкі.

    • В. слабой канцэнтрацыі.

|| прым. выцяжачны, .

выцяжны, .

Прызначаны для выцяжкі (гл. выцягнуць у 3 знач.).

  • В. пластыр.