выціснуць, ​; зак.

  1. Ціскам дастаць або, ціскаючы, выпусціць вадкасць з чаго-н.

    • В. сок з лімона.
    • В. слёзы (перан. вымушана заплакаць; разм.).
    • Слова не выціснеш з каго-н. (перан. не прымусіш слова сказаць; разм.).
  2. Ціскам выламаць.

    • В. шыбу.
  3. перан. 3 цяжкасцю атрымаць што-н.

    • В. з гаспадаркі ўсё.
  4. Тое, што і выцесніць.

  5. Зрабіць пры дапамозе ціснення.

    • В. надпіс залатымі літарамі.

|| незак. выціскаць, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)