Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выраз2, , м.

  1. Знешні выгляд (твару), які адлюстроўвае ўнутраны стан.

    • В. вачэй.
  2. Той або іншы моўны зварот.

    • Вобразны, метафарычны в.
  3. Сукупнасць знакаў, формула, якія адлюстроўваюць пэўныя матэматычныя адносіны.

    • Алгебраічны в.

выразаць, ; зак.

  1. Выняць, выдаліць або зрабіць што-н. рэзаннем.

    • В. пухліну.
    • В. што-н. з паперы.
  2. Зрабіць, начарціць чым-н. рэжучым, вострым.

    • В. літару на дошцы.
  3. Вырабіць разьбой.

    • В. лыжку.
  4. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы.

    • В. лазіну.
  5. Вынішчыць разнёй або загрызці ўсіх, многіх (пра ваўкоў).

    • Ваўкі выразалі статак авечак.
    • Бандыты выразалі ўсю сям’ю.

|| незак. выразаць, і вырэзваць, .

|| наз. выразанне, , вырэзванне, і выразка, .

выразіць, ; зак.

Вызначыць у якіх-н. адзінках.

  • В. план у лічбах.

|| незак. выражаць, .

|| наз. выражэнне, .

выразка, , ж.

  1. гл. выразаць.

  2. Тое, што выразана, выразаная частка чаго-н.

    • Газетная в.
  3. Мяса з сярэдняй часткі тушы, філе.

    • Свіная в.

выразлівы, .

Які выражае ўнутраныя перажыванні або якасці.

  • В. позірк.

|| наз. выразлівасць, .

выразнік, , м.

Той, хто (або тое, што) выражае якую-н. ідэю, думку, пачуццё.

  • В. ідэй рабочага класа.

|| ж. выразніца, .

выразны1 прым.

  1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

    • Выразныя абрысы гор.
    • В. почырк.
    • Выразнае вымаўленне.
  2. Яскравы, пераканаўчы.

    • Выразная перавага.
  3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

    • В. адказ.

|| наз. выразнасць, .

выразны2 прым.

Выраблены выразаннем, разны.

  • Вокны з выразнымі ліштвамі.

вырай, , м.

  1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі.

    • Час адлёту птушак у в.
  2. Чарада пералётных птушак.

    • Жураўліны в.

выраніць, ; зак.

Даць магчымасць скаціцца, упасці (пра слязу).

  • Колькі слёз выраніла.