выразаць, ✂; зак.

  1. Выняць, выдаліць або зрабіць што-н. рэзаннем.

    • В. пухліну.
    • В. што-н. з паперы.
  2. Зрабіць, начарціць чым-н. рэжучым, вострым.

    • В. літару на дошцы.
  3. Вырабіць разьбой.

    • В. лыжку.
  4. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы.

    • В. лазіну.
  5. Вынішчыць разнёй або загрызці ўсіх, многіх (пра ваўкоў).

    • Ваўкі выразалі статак авечак.
    • Бандыты выразалі ўсю сям’ю.

|| незак. выразаць, ✂ і вырэзваць, ✂.

|| наз. выразанне, ✂, вырэзванне, ✂ і выразка, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)