Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вымаразіць, ✂; зак.

  1. Выстудзіць халодным паветрам, марозам.

    • В. хату.
  2. Знішчыць марозам.

    • В. тараканаў.
    • В. пасевы.
  3. Вытрымліваючы на марозе, высушыць або выдаліць часцінкі вады.

    • В. бялізну.

|| незак. вымарожваць, ✂.

вымарыць, ✂; зак.

Знішчыць атрутай і пад.

  • В. прусакоў.

выматацца, ✂; зак. (разм.).

Знясіліцца, змардавацца.

  • Выматаўся за дзень ушчэнт.

|| незак. вымотвацца, ✂.

выматаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Знясіліць, змардаваць, змучыць.

    • В. усе сілы.
    • Дарога мяне выматала.
    • В. душу.
  2. Прымусіць паступова выдаткаваць, выцягнуць, забраць па частках усё.

    • В. усе грошы.

|| незак. вымотваць, ✂.

вымаўленне, ✂, н.

Перадача голасам гукаў мовы.

  • Выразнае в.
  • Беларускае літаратурнае в.

вымаўленчы, ✂.

Які мае адносіны да вымаўлення.

  • Вымаўленчыя нормы.

вымахаць, ✂; зак. (разм.).

Вырасці, стаць высокім.

  • Ну і вымахаў жа хлопец!

|| незак. вымахваць, ✂.

вымахваць, ✂; незак. (разм.).

  1. гл. вымахаць.

  2. чым. Махаць то ў адзін, то ў другі бок, размахваць.

    • В. рукой у паветры.

вымачыцца, ✂; зак. (разм.).

Стаць зусім мокрым.

|| незак. вымочвацца, ✂.

вымачыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць зусім мокрым.

    • Дождж нас вымачыў да ніткі.
  2. Пратрымаць у вадзе, вадкасці для надання якіх-н. патрэбных уласцівасцей.

    • В. селядцы.

|| незак. вымочваць, ✂.