вымаразіць, ; зак.

  1. Выстудзіць халодным паветрам, марозам.

    • В. хату.
  2. Знішчыць марозам.

    • В. тараканаў.
    • В. пасевы.
  3. Вытрымліваючы на марозе, высушыць або выдаліць часцінкі вады.

    • В. бялізну.

|| незак. вымарожваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)