Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вызнаць, ; зак. (разм.).

  1. Тое, што і выведаць.

  2. Тое, што і спазнаць.

    • В. тайну прыроды.

|| незак. вызнаваць, .

вызначальнік, , м.

  1. Тое, што вызначае, выражае сабой што-н. (кніжн.).

    • Рытмічны в.
  2. Кніга для даведак пры вызначэнні чаго-н. (спец.).

    • В. раслін.

вызначальны, .

  1. Які служыць для вызначэння чаго-н.

    • Вызначальныя рысы, адзнакі.
  2. Які вызначае, абумоўлівае сабой што-н.

    • В. момант.

|| наз. вызначальнасць, .

вызначыцца, ; зак.

  1. (1 і 2 ас не ужыв.). Набыць выразны характар, раскрыцца, акрэсліцца.

    • Спецыфіка прадмета вызначылася не адразу.
  2. Поўнасцю скласціся.

    • Нашы адносіны цалкам вызначыліся.
  3. Вылучыцца з ліку іншых чым-н.

    • В. ў баі.
    • В. сваёй храбрасцю.
  4. чым. Стаць знамянальным, паказальным дзякуючы чаму-н.

    • Дваццатае стагоддзе вызначылася выкарыстаннем атамнай энергіі.

|| незак. вызначацца, .

вызначыць, ; зак.

  1. што. Распазнаць, высветліць, разабрацца ў чым-н., дакладна ўстанавіць.

    • В. прычыну.
    • В. адлегласць.
    • В. вугал (вылічыць).
  2. Выявіць сутнасць, раскрыць змест чаго-н.

    • В. творчы метад пісьменніка.
    • В. новае навуковае паняцце.
  3. Загадзя прызначыць або намеціць наперад.

    • В. дзяжурных.
    • В. далейшыя планы.
  4. Устанавіць, назначыць.

    • В. сродкі на будаўніцтва.
    • В. меру пакарання.
  5. Абумовіць сабой, з’явіцца прычынай чаго-н.

    • Добрая падрыхтоўка вызначыла поспех.
  6. Абазначыць якім-н. чынам.

    • В. мяжу тычкамі.

|| незак. вызначаць, .

|| наз. вызначэнне, .