вызначыць,
-
што. Распазнаць, высветліць, разабрацца ў чым
-н. , дакладна ўстанавіць.- В. прычыну.
- В. адлегласць.
- В. вугал (вылічыць).
-
Выявіць сутнасць, раскрыць змест чаго
-н. - В. творчы метад пісьменніка.
- В. новае навуковае паняцце.
-
Загадзя прызначыць або намеціць наперад.
- В. дзяжурных.
- В. далейшыя планы.
-
Устанавіць, назначыць.
- В. сродкі на будаўніцтва.
- В. меру пакарання.
-
Абумовіць сабой, з’явіцца прычынай чаго
-н. - Добрая падрыхтоўка вызначыла поспех.
-
Абазначыць якім
-н. чынам.- В. мяжу тычкамі.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)