Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ва́кса, ✂, ж.

Мазь для чысткі скуранога абутку.

|| прым. ваксавы, ✂ і ваксенны, ✂.

ва́куум, ✂, м. (спец.).

  1. Стан вельмі разрэджанага газу пры нізкім ціску.

  2. перан. Поўная адсутнасць, востры недахоп чаго-н.

    • Духоўны в.

|| прым. вакуумны, ✂.

вакхана́лія, ✂, ж.

  1. звычайна мн. У антычным свеце: свята ў гонар бога віна і весялосці Вакха.

  2. перан. Крайняя ступень беспарадку, разгульнага балявання.

|| прым. вакханальны, ✂.

вакха́нка, ✂, ж.

У антычным свеце: жрыца бога віна і весялосці Вакха, удзельніца вакханалій.

вакцы́на, ✂, ж. (спец.).

Прэпарат для папераджальных лячэбных прышчэпак супраць заразных хвароб.

|| прым. вакцынавы, ✂.