Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

буракасе́йны, ✂.

Які сее і вырошчвае буракі (звычайна цукровыя).

  • Б. раён.

буракаўбо́рачны, ✂.

Які мае адносіны да ўборкі буракоў.

  • Б. камбайн.

бурало́м, ✂, м.

Лес, дрэвы, паваленыя бурай.

|| прым. бураломны, ✂.

бура́н, ✂, м.

Снежная бура, завіруха ў стэпе.

  • Узняўся б.

|| прым. буранны, ✂.

бурапе́ніць, ✂; незак.

У паэзіі: бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць).

бурапе́нны, ✂.

У паэзіі: бурлівы, кіпучы.

  • Бурапенныя хвалі.

бура́ты, ✂, м.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Бураціі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. буратка, ✂.

|| прым. бурацкі, ✂.

бурачко́вы, ✂.

Колеру чырвоных буракоў.

  • Б. шалік.

бура́чнік, ✂, м., зб.

Бацвінне буракоў.

бура́чнішча, ✂, н.

Месца, на якім выраслі буракі.

  • Узараць б.