Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ава́нс, ✂, м.

Грошы або іншыя маёмасныя каштоўнасці, што выдаюцца ў лік будучых плацяжоў.

  • Атрымаць а.
  • Грашовы а.

|| прым. авансавы, ✂.

авансава́ць, ✂; зак. і незак.

Даць (даваць) аванс каму-, чаму-н.

  • А. рабочых.
  • А. прадпрыемства.

ава́нсам, прысл.

У якасці авансу; наперад, загадзя, у лік будучага разліку.

  • Атрымаць а. грошы.

авансцэ́на, ✂, ж.

Пярэдняя, адкрытая частка сцэны, што выступае ў залу.

аванту́ра, ✂, ж.

Рызыкоўная, беспрынцыповая справа, распачатая ў разліку на выпадковы поспех.

  • Ваенная а.
  • Палітычная а.

|| прым. авантурны, ✂.

аванту́рны, ✂.

  1. гл. авантура.

  2. Прыгодніцкі.

    • А. раман.

|| наз. авантурнасць, ✂.

авантуры́зм, ✂, м.

Схільнасць да авантур.

|| прым. авантурыстычны, ✂.

  • Авантурыстычная палітыка.

авантуры́ст, ✂, м.

Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет, які займаецца авантурамі.

|| ж. авантурыстка, ✂.

|| прым. авантурысцкі, ✂ і авантурыстычны, ✂.

ава́рцы, ✂, м.

Народ, які складае частку насельніцтва Дагестана і Азербайджана.

|| ж. аварка, ✂.

|| прым. аварскі, ✂.

авары́йнасць, ✂, ж.

Наяўнасць аварый.

  • Змагацца з аварыйнасцю на транспарце.