Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

склянка, ✂, ж.

  1. У маракоў: паўгадзінны прамежак часу.

    • Шэсць склянак (тры гадзіны).
    • Удар склянак (удары, якія адзначаюць прамежак часу).
  2. мн. У старадаўнім парусным флоце: суднавы пясочны гадзіннік, які вымярае час па паўгадзінах.

|| прым. скляначны, ✂.

скляпаць, ✂; зак.

Злучыць пры дапамозе кляпання.

|| незак. склёпваць, ✂.

|| наз. склёпванне, ✂ і склёпка, ✂.

|| прым. склёпачны, ✂.

скляпеністы, ✂.

Які мае форму скляпення, утварае скляпенне (у 1 знач.).

  • Скляпеністая столь.

скляпенне, ✂, н.

  1. Дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры пэўнага збудавання.

    • Гатычнае с.
  2. Падвальнае памяшканне.

склясці, ✂; зак.

Падвергнуць праклёну, праклясці.

  • С. чалавека.

скнара, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Вельмі скупы чалавек.

скнарлівы, ✂ (разм.).

Надзвычай скупы, прагны (пра чалавека).

|| ж. скнарлівасць, ✂.

скнарнічаць, ✂; незак. (разм.).

Быць скнарай, скупіцца.

|| зак. паскнарнічаць, ✂.

скобля, ✂, ж.

Інструмент для акорвання і габлявання дрэва ў выглядзе паўкруглага ляза з дзвюма ручкамі на канцах; струг.

|| прым. скоблевы, ✂.

скокі, ✂, н. (разм.).

  1. гл. скакаць.

  2. Танцы.

    • Пайсці ў с.