Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэмінісцэнцыя, , ж.

  1. Няясныя ўспаміны.

    • Р. далёкага мінулага.
  2. Адбітак уплыву чыёй-н. творчасці ў мастацкім творы.

    • Рэмінісцэнцыі рамантызму.

рэнамэ, , нескл., н. (уст. і кніжн.).

Усталяваная рэпутацыя, агульная павага.

  • Захаваць сваё р.
  • Р. добрага чалавека.

рэнегат, , м. (пагард. кніжн.).

Адступнік, здраднік.

|| ж. рэнегатка, .

|| прым. рэнегацкі, .

  • Р. ўчынак.

рэнегацтва, , н. (пагард. кніжн.).

Адступніцтва, паводзіны рэнегата.

рэнесанс, , м.

Эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе, якая прыйшла на змену сярэдневякоўю і абвясціла зварот да чалавека як да вышэйшага пачатку быцця; Адраджэнне.

|| прым. рэнесансны, .

рэнклод, , м.

Гатунак буйных круглых салодкіх сліў.

|| прым. рэнклодны, і рэнклодавы, .

рэнта, , ж.

Рэгулярны даход у форме працэнтаў (у 3 знач.), які атрымліваецца з капіталу, маёмасці або зямлі.

  • Зямельная р.
  • Дыферэнцыяльная р.

|| прым. рэнтавы, .

  • Р. даход.

рэнтабельны, .

Даходны, прыбытковы, які апраўдвае расходы.

  • Рэнтабельная гаспадарка.
  • Рэнтабельнае прадпрыемства.

|| наз. рэнтабельнасць, .

рэнтген1, , м.

Прамяні, прасвечванне рэнтгенаўскімі прамянямі.

  • Назначыць хворага на р.

рэнтген2, , м.

Адзінка вымярэння; апарат для прасвечвання.

  • Р. паказаў змены касцявой тканкі.