Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вызваліць, ✂; зак.

  1. Зрабіць свабодным.

    • В. арыштаваных.
  2. Вярнуць назад (захопленае ворагам).

    • В. горад ад захопнікаў.
  3. Даць каму-н. магчымасць не рабіць чаго-н., пазбавіць ад чаго-н. ці выратаваць ад чаго-н.

    • В. ад дзяжурства.
    • Вызвалены работнік (які выконвае грамадскія абавязкі з вызваленнем ад вытворчай работы).
    • В. ад пакарання.
  4. Звольніць, зняць з работы.

    • В. ад займаемай пасады.
  5. Выслабаніць ад чаго-н. грувасткага, цяжкага і пад.

    • В. рукі.
  6. Апаражніць, ачысціць.

    • В. месца для шафы.
    • В. кніжную паліцу.
    • В. нумар у гасцініцы (выехаць з яго).

|| незак. вызваляць, ✂.

|| наз. вызваленне, ✂.

вызвацца, ✂; зак.

Добраахвотна згадзіцца выканаць што-н.

  • В. ісці ў разведку.
  • В. дапамагчы каму-н.

|| незак. вызывацца, ✂.

вызваць, ✂; зак.

Тое, што і выклікаць.

|| незак. вызываць, ✂.

вызверыцца, ✂; зак. (разм.).

Моцна, пераходзячы на крык, накінуцца на каго-н. (з папрокамі, лаянкай і пад.) або паглядзець са злосцю на каго-н.

|| незак. вызвярацца, ✂.

вызвоньваць, ✂; незак.

Званіць, звонам выконваць што-н.

  • Куранты вызвоньвалі поўнач.

|| зак. вызваніць, ✂.

выздаравець, ✂; зак.

Стаць зноў здаровым; паправіцца пасля хваробы.

|| незак. выздараўліваць, ✂.

|| наз. выздараўленне, ✂.

вызнаваць, ✂; незак.

  1. гл. вызнаць.

  2. Адкрыта трымацца якой-н. веры, вучэння, поглядаў і пад.

    • В. праваслаўе.
    • В. строгія маральныя правілы.

вызнаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і выведаць.

  2. Тое, што і спазнаць.

    • В. тайну прыроды.

|| незак. вызнаваць, ✂.

вызначальнік, ✂, м.

  1. Тое, што вызначае, выражае сабой што-н. (кніжн.).

    • Рытмічны в.
  2. Кніга для даведак пры вызначэнні чаго-н. (спец.).

    • В. раслін.

вызначальны, ✂.

  1. Які служыць для вызначэння чаго-н.

    • Вызначальныя рысы, адзнакі.
  2. Які вызначае, абумоўлівае сабой што-н.

    • В. момант.

|| наз. вызначальнасць, ✂.