Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

айкані́мія, ✂, ж. (спец.).

Сукупнасць айконімаў пэўнай тэрыторыі.

  • А. Віцебшчыны.

|| прым. айканімічны, ✂.

айко́нім, ✂, м. (спец.).

Уласная назва населенага пункта.

айма́к, ✂, м.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бураціі, у Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці і ў Манголіі.

|| прым. аймачны, ✂.

а́йсберг, ✂, м.

Плывучая ледзяная гара, што адкалолася ад ледніка.

айце́ц, ✂, м.

  1. Служыцель культу.

    • Святы а. (пачцівы зварот да служыцеля культу).
  2. Бацька.

    • Ці я ў мамкі не радзілася, ці ў айца не гадавалася (з нар.).

айчы́м, ✂, м.

Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

  • Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.

айчы́на, ✂, ж. (высок.).

Бацькаўшчына, радзіма.

  • Наведаў нядаўна айчыну сваю.

|| прым. айчынны, ✂.

  • Вялікая Айчынная вайна.

акава́ць, ✂; зак.

Абабіць металам.

  • А. скрыню жалезам.
  • А. бочку.

|| незак. акоўваць, ✂.

|| наз. акоўванне, ✂ і акоўка, ✂.

|| прым. аковачны, ✂.

акадэмі́зм, ✂, м. (кніжн.).

  1. Чыста тэарэтычны напрамак у навуковых і вучэбных занятках, адарванасць іх ад практыкі, ад патрабаванняў жыцця, ад актуальных задач сучаснасці.

  2. Напрамак у выяўленчым мастацтве, які прытрымліваецца ўсталяваных канонаў мастацтва антычнасці і эпохі Адраджэння.

акадэ́мік, ✂, м.

Член акадэміі (у 1 знач.), а таксама званне члена акадэміі, якое прысвойваецца буйнейшым вучоным, мастакам і пад.

  • Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.