Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стаўленік, ✂, м.

Той, хто атрымаў пасаду з дапамогай каго-н., па чыёй-н. пратэкцыі.

  • С. папярэдняга кіраўніцтва.

|| ж. стаўленіца, ✂.

стаўленне, ✂, н.

Адносіны да каго-, чаго-н., погляд на што-н.; разуменне каго-, чаго-н.

  • Безадказнае с. да вымагання хабару.

стаўляць, ✂; незак.

Ставіць вялікую колькасць.

  • С. пасуду на стол.
  • С. снапы.

|| наз. стаўлянне, ✂.

стаўрыда, ✂, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба.

  • Чарнаморская с.

|| прым. стаўрыдавы, ✂.

стаўчыся, ✂; зак.

  1. Стаць дробным, мяккім у выніку таўчэння.

    • Бульба добра стаўклася.
  2. Ачысціцца ад шалупіння.

  3. Сабрацца, стоўпіцца ў гурт (разм.).

    • Каровы стаўкліся ў кучу.

стаханавец, ✂, м.

У 30—40 гг.: рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы.

|| ж. стаханаўка, ✂.

|| прым. стаханаўскі, ✂.

  • С. рух.

стацкі, ✂.

У дарэвалюцыйнай Расіі: першая частка назваў некаторых грамадзянскіх чыноў.

  • С. саветнік.

стацца, ✂; безас.; зак.

Адбыцца, здарыцца.

  • Нічога з кнігай не станецца.

стацыянар, ✂, м.

  1. Стацыянарная ўстанова.

    • Прафілакторый-с.
  2. Лячэбная ўстанова з бальнічнымі ложкамі (у адрозненне ад паліклінікі).

    • Пакласці хворага ў с.

стацыянарны, ✂.

  1. Пастаянны, не перасовачны.

    • Стацыянарная кінаўстаноўка.
  2. Які мае адносіны да працяглага знаходжання ў бальніцы, не амбулаторны.

    • Стацыянарныя хворыя.