рэлятывізм, ✂, м.
У філасофіі: метадалагічная пазіцыя, прыхільнікі якой, абсалютызуючы адноснасць і ўмоўнасць усіх нашых ведаў,
адмаўляюць магчымасць аб’ектыўнага пазнання рэчаіснасці.
|| прым. рэлятывісцкі, ✂.
рэлятывіст, ✂, м.
Паслядоўнік, прыхільнік рэлятывізму.
|| ж. рэлятывістка, ✂.
|| прым. рэлятывісцкі, ✂.
рэлятыўны, ✂ (кніжн.).
Тое, што і адносны (у 1 знач.).
|| наз. рэлятыўнасць, ✂.
рэляцыя, ✂, ж. (уст.).
Пісьмовае данясенне аб дзеяннях войск.
- Пераможныя рэляцыі (таксама перан. шумныя паведамленні пра поспехі; іран.).
рэмез, ✂, м.
Сініца, якая жыве па берагах вадаёмаў.
рэмень, ✂ і рамень, ✂, м.
-
Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці
пояса, для перадачы руху ад шківа.
- Сумка на рэмені.
- Падперазацца рэменем.
- Р. для вастрэння брытваў.
- Прывадны р.
- Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
-
мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для
ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.
- Перавязаць клунак рамянямі.
|| памянш. раменьчык, ✂.
|| прым. раменны, ✂.
- Раменная вупраж.
- Раменная пуга.
- Раменная перадача.
рэмілітарызаваць, ✂; зак. і незак.
Зноў стварыць (-раць) дзе-н. армію, ваенную прамысловасць пасля ранейшай дэмілітарызацыі.
|| наз. рэмілітарызацыя, ✂.
|| прым. рэмілітарызацыйны, ✂.