Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэцыбел, ✂, м. (спец.).

Адзінка велічыні (узроўню гукавога ціску, узмацнення, аслаблення).

дэцыметр, ✂, м.

Адзінка даўжыні, роўная адной дзесятай частцы метра.

|| прым. дэцыметровы, ✂.

дэцэнтралізаваць, ✂; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) менш цэнтралізаваным.

  • Д. кіраўніцтва.

|| наз. дэцэнтралізацыя, ✂.

дэшыфраваць, ✂; зак. і незак.

Разабраць (разбіраць) напісанае шыфрам, тайнапісам або на якой-н. невядомай старажытнай мове; расшыфраваць (расшыфроўваць).

  • Д. рукапіс.

|| наз. дэшыфроўка, ✂.

дэ-факта, прысл. (кніжн.).

Фактычна, на справе, але не юрыдычна (у адрозненне ад дэ-юрэ).

дэ-юрэ, прысл. (кніжн.).

Юрыдычна, фармальна, а не толькі фактычна (у адрозненне ад дэ-факта).