Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галун, , м.

  1. Залатая, сярэбраная або мішурная тасьма, якая нашываецца на форменнае адзенне.

  2. Нашыўка з гэтай тасьмы.

|| прым. галунны, .

галушка, , ж.

  1. Круглы камяк, шарык, скачаны з чаго-н. мяккага.

    • Г. цеста.
  2. мн. Страва ў выглядзе клёцак (з дранай бульбы або мукі), звараная на булёне ці на малацэ.

|| прым. галушачны, .

галчаня, і галчанё, , н.

Птушаня галкі.

галы, , м.

  1. Рымская назва старажытных кельцкіх плямён, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Францыі.

  2. Французы (уст. паэт.).

|| прым. гальскі, .

галыцьба, , ж., зб. (разм.).

Бедната, бедныя людзі.

галыш, , м.

  1. Голае дзіця, голы чалавек.

  2. Невялікі круглы гладкі камень.

гальвана...

Першая частка складаных слоў са знач. гальванічны, напр. гальванаакустыка, гальванамагнітны, гальванапластыка, гальванастэгія.

гальванізаваць, ; зак. і незак.

Падвергнуць (-падвяргаць) гальванізацыі.

|| наз. гальванізаванне, .

гальванізацыя, , ж.

Прымяненне пастаяннага электрычнага току для лекавых мэт або для пакрыцця слоем металу якіх-н. прадметаў.

|| прым. гальванізацыйны, .

гальванічны, , (спец.).

Які мае адносіны да атрымання электрычнага току шляхам хімічных рэакцый.

  • Гальванічныя элементы.