Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ударнік1, , м.

Перадавы работнік вытворчасці.

  • Ударнікі вытворчасці.

|| ж. ударніца, .

ударнік2, , м.

  1. Частка затвора вінтоўкі, агнястрэльнай зброі або гарматы, якая разбівае капсуль патрона пры выстрале.

  2. Дэталь у механізме, інструменце, якая ўдарае.

ударнік3, , м.

Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах.

ударны1 прым.

  1. Звязаны з нанясеннем або атрыманнем удару (у 1 знач.).

    • У. музычны інструмент (у якім гук атрымліваецца ў выніку ўдару).
    • У. механізм.
    • Ударная хваля.
  2. Які наносіць рашаючы ўдар (у 3 знач.).

    • У. полк.

ударны2 прым.

  1. Перадавы па выкананню планаў і норм, па прадукцыйнасці працы.

    • Ударная брыгада.
    • Ударная праца.
  2. Першачарговы, неадкладны, а таксама прысвечаны вельмі важнай рабоце.

    • Ударная будоўля.

ударыцца, ; зак.

  1. аб каго-што і чым. Наткнуўшыся ці сутыкнуўшыся, атрымаць удар (у 1 знач.).

    • У. аб шула.
    • У. галавой.
  2. у што і аб што. У час імклівага руху наскочыць на што-н., сутыкнуцца з чым-н.

    • Човен ударыўся ў бераг.
  3. перан., у што. Пачаць займацца чым-н. з захапленнем, імкненнем; прыйсці ў які-н. стан.

    • У. ў навуку.
    • У. ў слёзы.

|| незак. ударацца, .

ударыць, ; зак.

  1. Нанесці ўдар (у 1 знач.) каму-н., зрабіць удар аб што-н.

    • У. палкай.
    • Ударыла токам (перан.; безас.).
    • У. кулаком па стале.
    • У. у грудзі.
  2. Пашкодзіць, прычыніць боль ударам.

    • У калена.
  3. Ударамі апавясціць, адзначыць што-н., а таксама ўвогуле раздацца (пра рэзкі гук).

    • У трывогу.
    • Ударыў гром.
  4. Нанесці ўдар (у 3 знач.).

    • У. знянацку на ворагу.
  5. перан. Спыніць чые-н. адмоўныя дзеянні, знішчыць што-н. адмоўнае.

    • У па бюракратах.
    • У па недахопах.
  6. Пачаць энергічна рабіць што-н., энергічна дзейнічаць чым-н. (разм.).

    • Музыканты ўдарылі вальс.
    • Матросы ўдарылі вёсламі.
  7. перан. Раптоўна, з сілай наступіць.

    • Ударыла засуха.
    • Ударылі маразы.
  8. перан. Моцна падзейнічаць на што-н.

    • Віно ўдарыла ў галаву.

|| незак. удараць, .

удасканаленне, , н.

  1. гл. удасканаліцца, -ць,

  2. Змена, якая паляпшае, удасканальвае што-н.

    • Рацыяналізатарскія ўдасканаленні.

удасканаліцца, ; зак.

  1. Стаць больш дасканалым.

    • Навыкі ўдасканаліліся.
  2. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад.

    • У. ў гульні на скрыпцы.
  3. Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).

    • Густ удасканаліўся.

|| незак. удасканальвацца, .

|| наз. удасканальванне, .

|| наз. удасканаленне, .

удасканаліць, ; зак.

  1. Развіць, зрабіць лепшым, больш дасканалым.

    • У вытворчы працэс.
  2. Зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пачуцці і пад.).

    • У музыкальны слых.

|| незак. удасканальваць, .

|| наз. удасканальванне, .

|| наз. удасканаленне, .