ударыць, ; зак.

  1. Нанесці ўдар (у 1 знач.) каму-н., зрабіць удар аб што-н.

    • У. палкай.
    • Ударыла токам (перан.; безас.).
    • У. кулаком па стале.
    • У. у грудзі.
  2. Пашкодзіць, прычыніць боль ударам.

    • У калена.
  3. Ударамі апавясціць, адзначыць што-н., а таксама ўвогуле раздацца (пра рэзкі гук).

    • У трывогу.
    • Ударыў гром.
  4. Нанесці ўдар (у 3 знач.).

    • У. знянацку на ворагу.
  5. перан. Спыніць чые-н. адмоўныя дзеянні, знішчыць што-н. адмоўнае.

    • У па бюракратах.
    • У па недахопах.
  6. Пачаць энергічна рабіць што-н., энергічна дзейнічаць чым-н. (разм.).

    • Музыканты ўдарылі вальс.
    • Матросы ўдарылі вёсламі.
  7. перан. Раптоўна, з сілай наступіць.

    • Ударыла засуха.
    • Ударылі маразы.
  8. перан. Моцна падзейнічаць на што-н.

    • Віно ўдарыла ў галаву.

|| незак. удараць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)