Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галіцызм, ✂, м.

Слова ці выраз, запазычаныя з французскай мовы або пабудаваныя на ўзор французскай мовы.

галіць, ✂; незак.

Зразаць брытвай валасы, брыць.

  • Г. бараду.

|| зак. пагаліць, ✂.

|| звар. галіцца, ✂.

|| зак. пагаліцца, ✂.

|| наз. галенне, ✂.

галка​1, ✂, ж.

Птушка сямейства крумкачовых з шэра-сіня-чорным апярэннем.

|| памянш. галачка, ✂.

|| прым. галчыны, ✂.

галка​2, ✂, ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.).

|| памянш. галачка, ✂.

|| прым. галачны, ✂.

галкіпер, ✂, м.

Тое, што і варатар.

|| прым. галкіперскі, ✂.

галлё, ✂ і голле, ✂, н., зб.

Дробнае сучча, сухія галіны дрэў.

  • Назбіраць галля (голля).

галодны, ✂.

  1. Які адчувае голад, ненакормлены.

    • Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).
  2. Выкліканы голадам.

    • Галодная смерць.
  3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны.

    • На год два Юр’і, ды абодва дурні: увосень халодны, а вясной галодны (прыказка).
  4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця.

    • Г. край.

◊

  • На галодны зуб (жывот) (разм.) — будучы галодным.

галон, ✂, м.

У Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах: мера ёмістасці і аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел (ад 3,5 да 4,5 л).

галоп, ✂, м.

  1. Бег каня наўскач.

    • Скакаць галопам.
  2. Даўнейшы танец, а таксама музыка да яго.

    • Зайграй г.

|| прым. галопны, ✂.

галосны, ✂.

Пра гукі мовы (а, о, е, і, у, ы), якія ўтвараюцца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота.

  • Г. гук.
  • Ненаціскныя галосныя (наз.).