Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыцемна, прысл.

  1. На світанні або на змярканні, прыцемкам.

    • Прыехалі на месца ўжо п.
  2. безас. у знач. вык. Цемнавата.

    • Ужо было п., калі вярнуліся дамоў.

прыцерці, ; зак.

Трэннем, шліфоўкай шчыльна прыгладзіць, далучыць да чаго-н.

  • П. шкляны корак да бутэлькі.

|| незак. прыціраць, .

|| наз. прыціранне, і прыцірка, .

|| прым. прыцірачны, .

  • П. станок.

прыцерціся, ; зак.

  1. Шчыльна далучыцца ў выніку прыгонкі, шліфоўкі, трэння.

  2. перан., да каго-чаго. Прыстасавацца, прыладзіцца (разм.).

    • П. адзін да аднаго.

|| незак. прыцірацца, .

|| наз. прыціранне, і прыцірка, .

прыціск, , м.

  1. Выдзяленне слова (слоў) сілай голасу.

    • Сказаць з прыціскам.
  2. Патоўшчаная лінія пры пісьме пяром.

    • Пісаць з прыціскам.

прыціснуцца, ; зак.

Шчыльна наблізіцца, прытуліцца.

  • П. да сцяны.

|| незак. прыціскацца, .

прыціснуць, ; зак.

  1. Націснуўшы, наблізіць да чаго-н.; прычыніць боль, націснуўшы чым-н., заціснуўшы дзе-н.

    • П. дзіця да грудзей.
    • П. палец дзвярамі.
  2. перан. Стварыць суровыя, неспрыяльныя ўмовы, абмежаваць у чым-н., пазбавіць магчымасці адмаўляць што-н., адпірацца ад чаго-н. (разм.).

    • П. гультаёў.
    • П. каго-н., каб той усё расказаў.

|| незак. прыціскаць, .

|| наз. прыцісканне, і прыціск, .

  • Прыцісканне дзіцяці да грудзей.
  • Прыціск пячаткі да дакумента.
  • Прыціск абібокаў.

прыціхлы, .

  1. Які перастаў падаваць гукі, ствараць шум, сцішаны; прыглушаны.

    • Прыціхлая вячэрняя вёска.
    • Прыціхлая гаворка.
  2. Які перастаў рухацца, заціх, паслабеў у сіле свайго праяўлення.

    • Прыціхлыя дзеці.

прыціхнуць, ; зак.

  1. Перастаць падаваць гукі, ствараць шум; стаць амаль нячутным.

    • Гукі прыціхлі.
    • Гутарка прыціхла.
  2. Перастаць рухацца; паслабець у сіле свайго праяўлення.

    • Дзеці прыціхлі.
    • Вецер прыціх.

|| незак. прыціхаць, .

прыцішыць, ; зак.

  1. Зрабіць менш чутным; прыпыніць работу (матора), прыглушыць.

    • П. радыёпрыёмнік.
    • П. матор.
  2. Запаволіць (рух, хаду і пад.).

    • Аўтамабіль прыцішыў ход.
    • П. хаду.
  3. перан. Паслабіць, суцішыць (якое-н. пачуццё, адчуванне; разм.).

    • П. боль.
  4. Заспакоіць, суняць (разм.).

    • П. дзяцей.

|| незак. прыцішваць, і прыцішаць, .

прыцішэлы, .

Які прыцішэў, прыціхлы.

  • Прыцішэлыя вуліцы.