Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спачывальня, ✂, ж. (уст.).

Спальня (звычайна ў палацы, у панскіх харомах і пад.).

спачын, ✂, м.

  1. Перапынак у працы для аднаўлення сіл.

  2. перан. Смерць, супакой (высок.).

    • Вечны с.

спачынак, ✂, м.

Тое, што і спачын (у 1 знач.).

спачыць, ✂; зак.

  1. Аднавіць свае сілы адпачываючы.

    • С. перад дарогай.
  2. перан. Памерці (высок.).

    • С. вечным сном.

|| незак. спачываць, ✂.

|| наз. спачыванне, ✂.

спаяцца, ✂; зак.

  1. Злучыцца шляхам паяння.

    • Канцы дроту спаяліся моцна.
  2. перан. Злучыцца ў адно непарыўнае цэлае, зрабіцца дружнымі.

|| незак. спайвацца, ✂.

|| наз. спайванне, ✂ і спайка, ✂.

спаяць, ✂; зак.

  1. Злучыць паяннем.

    • С. трубы.
  2. перан. Непарыўна звязаць, з’яднаць.

    • С. калектыў.

|| незак. спайваць, ✂.

|| наз. спайванне, ✂ і спайка, ✂.

спорт... (а таксама спарт...).

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае значэнню слова спартыўны і ўжыв., калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр. спортгарадок, спортабсталяванне.