Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спачывальня, ✂, ж. (уст.).

Спальня (звычайна ў палацы, у панскіх харомах і пад.).

спачын, ✂, м.

  1. Перапынак у працы для аднаўлення сіл.

  2. перан. Смерць, супакой (высок.).

    • Вечны с.

спачынак, ✂, м.

Тое, што і спачын (у 1 знач.).

спачыць, ✂; зак.

  1. Аднавіць свае сілы адпачываючы.

    • С. перад дарогай.
  2. перан. Памерці (высок.).

    • С. вечным сном.

|| незак. спачываць, ✂.

|| наз. спачыванне, ✂.

спаяцца, ✂; зак.

  1. Злучыцца шляхам паяння.

    • Канцы дроту спаяліся моцна.
  2. перан. Злучыцца ў адно непарыўнае цэлае, зрабіцца дружнымі.

|| незак. спайвацца, ✂.

|| наз. спайванне, ✂ і спайка, ✂.

спаяць, ✂; зак.

  1. Злучыць паяннем.

    • С. трубы.
  2. перан. Непарыўна звязаць, з’яднаць.

    • С. калектыў.

|| незак. спайваць, ✂.

|| наз. спайванне, ✂ і спайка, ✂.

спектакль, ✂, м.

Пастаноўка, паказ п’есы ў тэатры.

  • Прэм’ера спектакля.
  • Пара канчаць гэты с.! (перан. незвычайнае відовішча).

спектр, ✂, м. (спец.).

  1. Сукупнасць усіх значэнняў якой-н. велічыні, што характарызуе сістэму або працэс.

    • Аптычны с.
  2. Сукупнасць колеравых палос, якія атрымліваюцца пры праходжанні промня праз праламляльнае асяроддзе.

    • Сонечны с.

|| прым. спектральны, ✂.

спектра...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да спектра (у 2 знач.), да спектральных прамянёў, напр. спектраскапія, спектраметрыя, спектраграма.

спекуляваць, ✂; незак.

  1. чым і на чым. Займацца спекуляцыяй 1 (у 1 знач.)

    • С. дэфіцытнымі таварамі.
  2. перан., на чым. Дзейнічаць, выкарыстоўваючы што-н. у карыслівых мэтах (неадабр.).

    • С. на часовых цяжкасцях.

|| аднакр. спекульнуць, ✂.

|| наз. спекуляванне, ✂.