Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

склад3, , м.

Гук або спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхнутага паветра.

  • Націскны с.
  • Дзяліць словы на склады.

  • Адкрыты склад — склад, які канчаецца на галосны гук.

  • Закрыты склад — склад, які канчаецца на зычны гук.

|| прым. складовы, .

  • Складовае пісьмо (у якім знакамі абазначаюцца склады, а не гукі).

складаемае, , н.

У матэматыцы: велічыня (лік), якая складваецца з другой велічынёй (лікам).

складальнік, , м.

Той, хто складае што-н., аўтар.

|| ж. складальніца, .

|| прым. складальніцкі, .

складаназалежны, .

У граматыцы: які адносіцца да пабудовы складаных сказаў па спосабу падпарадкавання.

  • С. сказ.

складаназлучаны, .

У граматыцы: які адносіцца да пабудовы складаных сказаў па спосабу злучэння.

  • С. сказ.

складанакветныя, , н. (спец.).

Сямейства двухдольных травяністых раслін з дробнымі кветкамі, сабранымі ў суквецце, падобнае на адну кветку.

складанаскарочаны, .

У словаўтварэнні: утвораны са скарочаных частак двух або некалькіх слоў, якія ўваходзяць у склад якіх-н. назваў (напр. калгас — калектыўная гаспадарка).

складанне, , н.

  1. гл. складаць.

  2. У матэматыцы: дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.

  3. У мовазнаўстве: слова, што ўтворана з дзвюх або некалькіх асноў і прадстаўляе лексічную адзінку, якая мае граматычныя і семантычныя адзнакі паасобнага слова; складанае слова (напр. збожжаўборачны, землечарпалка, хлебароб).

складаны, .

  1. Які складаецца з некалькіх частак, разнастайны па складу частак і сувязей паміж імі.

    • Складанае рэчыва.
    • С. сказ.
  2. Цяжкі для разумення, зблытаны.

    • Складаная матэматычная задача.
    • Складанае становішча.
    • Складаная аперацыя.
  3. Які спалучае ў сабе розныя, часта супярэчлівыя бакі, рысы (пра характар і пад.).

    • Складаныя пачуцці і думкі.
  4. Які можна складваць дзякуючы рухомаму злучэнню частак.

    • С. нож.
    • Складанае крэсла.

|| наз. складанасць, .

складападзел, , м.

У мовазнаўстве: мяжа паміж двума сумежнымі складамі ў слове.