Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагарэць, ✂; зак.

  1. Зрабіцца дзіравым ад агню.

    • Сцяна прагарэла.
  2. Згарэць зусім.

    • Дровы ў печы прагарэлі.
  3. Гарэць які-н. час.

    • Ліхтар прагарэў усю ноч.
  4. перан, Пацярпець няўдачу ў справе, пераважна грашовай (разм.).

    • Справа мая прагарэла.

|| незак. прагараць, ✂ і прагарваць, ✂.

прагіб, ✂ і прагін, ✂, м.

  1. гл. прагнуцца, -ць.

  2. Прагнутае месца.

    • Трэшчына ў прагібе.

прагімназія, ✂, ж. (уст.).

Няпоўная (з чатырох або шасцікласным курсам) гімназія.

прагледзець, ✂ і праглядзець, ✂; зак.

  1. Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н.

    • П. спектакль.
    • П. новую экспазіцыю.
  2. Бегла прачытаць.

    • П. часопіс.
  3. Гледзячы, не заўважыць, прапусціць.

    • П. памылку.
  4. перан. Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.).

    • За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына.
  5. што і без дап. Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.

◊

  • Усе вочы прагледзець (разм.) — углядаючыся, доўга чакаць каго-н.

|| незак. праглядаць, ✂.

|| наз. прагляд, ✂.

  • Калектыўны п. спектакля.
  • Аддаць рукапіс на п. каму-н.

праглынуць, ✂; зак.

Глытаючы, прапусціць праз глотку ў стрававод.

  • П. кавалак.
  • З мёдам і цвік праглынеш (прыказка).
  • П. пілюлю (перан. моўчкі перанесці абразу).
  • П. язык (перан. замаўчаць, перастаць гаварыць; разм.).
  • П. кнігу (перан. хутка прачытаць; разм.).

|| незак. праглынаць, ✂.

праглядальны, ✂.

Які служыць для прагляду чаго-н.

  • Праглядальная зала.

праглядацца, ✂ і праглядвацца, ✂, незак.

Аб прасторы: быць добра бачным, адкрытым для аглядання.

  • З узгорка добра праглядаецца (праглядваецца) ўсё наваколле.

праглянуць, ✂; зак.

Выглянуць, паказацца.

  • Праглянула сонца з-за хмар.

|| незак. праглядваць, ✂.

прагматызм, ✂, м.

  1. Плынь у філасофіі, якая адмаўляе неабходнасць пазнання аб’ектыўных законаў рэчаіснасці і прызнае ісцінай толькі тое, што дае практычна карысныя вынікі.

  2. У гістарычнай навуцы: напрамак, які абмяжоўваецца апісаннем падзей у іх знешняй сувязі і паслядоўнасці без раскрыцця заканамернасцей іх развіцця.

|| прым. прагматычны, ✂.

прагматыка, ✂, ж.

У семіётыцы, мовазнаўстве: напрамак, які вывучае адносіны паміж сродкамі мовы і тымі, хто гэтымі сродкамі карыстаецца; самі такія адносіны.

|| прым. прагматычны, ✂.