прагарэць, ; зак.

  1. Зрабіцца дзіравым ад агню.

    • Сцяна прагарэла.
  2. Згарэць зусім.

    • Дровы ў печы прагарэлі.
  3. Гарэць які-н. час.

    • Ліхтар прагарэў усю ноч.
  4. перан, Пацярпець няўдачу ў справе, пераважна грашовай (разм.).

    • Справа мая прагарэла.

|| незак. прагараць, і прагарваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)