прагледзець, і праглядзець, ; зак.

  1. Аглядаючы, гледзячы, азнаёміцца з чым-н.

    • П. спектакль.
    • П. новую экспазіцыю.
  2. Бегла прачытаць.

    • П. часопіс.
  3. Гледзячы, не заўважыць, прапусціць.

    • П. памылку.
  4. перан. Не звярнуць належнай увагі, выпусціць з поля зроку (разм.).

    • За справамі прагледзелі (праглядзелі) сына.
  5. што і без дап. Правесці які-н. час, разглядаючы што-н., назіраючы за чым-н.

  • Усе вочы прагледзець (разм.) — углядаючыся, доўга чакаць каго-н.

|| незак. праглядаць, .

|| наз. прагляд, .

  • Калектыўны п. спектакля.
  • Аддаць рукапіс на п. каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)