Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стрэльбішча, ✂, н.

Участак, абсталяваны для вучэбнай або спартыўнай стральбы.

|| прым. стрэльбішчны, ✂.

стрэляны, ✂.

  1. Пра дзічыну: забіты са стрэльбы.

    • Стрэляная качка.
  2. Які пабыў у баях, абстраляны.

    • С. салдат.
  3. Такі, у якога стралялі.

    • С. верабей (перан. вопытны, бывалы чалавек).
    • Стрэляная птушка (таксама перан. тое, што і стрэляны верабей).
  4. Выкарыстаны для стральбы.

    • Стрэляныя гільзы.

стрэмечка, ✂, н. (спец.).

Адна са слыхавых костачак сярэдняга вуха.

стрэмка, ✂, ж.

Востры, тонкі кавалачак дрэва, асколак шкла, металу, які залез пад скуру.

  • Дастаць стрэмку.

стрэмя, ✂, н.

  1. Жалезная дужка з вушкам для ўпору нагі конніка, якая падвешваецца да сядла пры дапамозе рэменя.

  2. Тое, што і стрэмечка (спец.).

|| прым. страмянны, ✂.

стрэпет, ✂, м.

Стэпавая птушка сямейства дроф, якая ў час палёту ўтварае рэзкі шум крыламі.

|| прым. страпяціны, ✂.

стрэптакок, ✂, м.

Бактэрыя, узбуджальнік гнойных і некаторых іншых захворванняў.

|| прым. стрэптакокавы, ✂.

стрэс, ✂, м.

Стан напружання арганізма, які з’яўляецца ахоўнай рэакцыяй у адказ на дзеянне моцных раздражняльнікаў унутранага або знешняга асяроддзя.

|| прым. стрэсавы, ✂.

стрэсці, ✂; зак.

  1. Трасучы, скінуць што-н.

    • С. пясок з палавіка.
    • С. расу з травы.
  2. Трасучы, змяшаць разам; зрабіць трасянку.

    • С. сена з саломай.

|| незак. стрэсваць, ✂ і страсаць, ✂.

|| наз. стрэсванне, ✂ і страсанне, ✂.

стрэсціся, ✂; зак.

  1. Зваліцца, скінуцца ад стрэсвання.

    • Крошкі стрэсліся з абруса.
  2. Добра змяшацца.

    • Сена стрэслася с саломай.
  3. Здарыцца, адбыцца (разм.).

    • У суседзяў нешта стрэслася ў доме.