Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спахапіцца, ; зак.

  1. Раптоўна заўважыць памылку, недагляд, успомніць пра што-н. забытае.

    • Спахапілася, што не ўсё дапісала ў анкеце.
  2. Схамянуцца, падхапіцца.

    • Спахапілася тады, як сын выйшаў за дзверы.

|| незак. спахапляцца, і спахоплівацца, .

спахмурнелы, .

  1. Пра з’явы прыроды: які зрабіўся хмурным, змрочным.

    • Спахмурнелае неба.
  2. Які стаў сумным, маркотным (пра чалавека, яго твар).

    • С. твар.

|| наз. спахмурнеласць, .

спахмурнець, ; зак.

  1. Пра з’явы прыроды: зрабіцца хмурым, змрочным.

    • Над лесам неба спахмурнела.
  2. Стаць сумным, невясёлым, маркотным.

    • Ад такой нечаканай навіны маці спахмурнела.

спацелы, .

  1. Потны, пакрыты потам.

    • С. твар.
  2. Запацелы, пакрыты вільгаццю.

    • Спацелыя шыбы.

|| наз. спацеласць, .

спацца, ; безас.; незак.

Пра жаданне, магчымасць спаць.

  • На свежым паветры добра спіцца.

спаць, ; незак.

  1. Знаходзіцца ў стане сну.

    • Пара класціся с.
    • Горад спіць (заціх, стаў бязлюдным; перан.).
    • С. мёртвым сном (моцна спаць).
    • С. вечным сном (пра памёршага).
  2. перан. Быць пасіўным; бяздзейнічаць.

    • Трэба было не спаць, а рашуча дзейнічаць.
  3. Знаходзіцца ў палавых адносінах (разм.).

    • С. з чужой жонкай.

|| наз. спанне, .

спачатку, прысл.

  1. Перш за ўсё.

    • С. падумай, а потым гавары.
  2. Яшчэ раз; зноў.

    • Пачаць жыццё с.

спачувальны, .

  1. Які выражае спачуванне каму-н. з прычыны гора, няшчасця, бяды і пад.

  2. Спагадлівы.

    • С. чалавек.

|| наз. спачувальнасць, .

спачуванне, , н.

  1. Спагадлівыя адносіны да чыёй-н. бяды, гора, няшчасця; спагада. Суседзі прыходзілі са сваімі спачуваннямі.

    • Спачуваннем дах не накрыеш (прыказка).
  2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н., маральная падтрымка.

спачуваць, ; незак.

  1. Адносіцца да каго-, чаго-н. са спачуваннем, жалем.

    • С. бацькоўскаму гору.
  2. Добразычліва ставіцца да каго-, чаго-н.

    • С. маладзёжнаму руху.