Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лапа, , ж.

  1. Ступня або ўся нага ў жывёл, а таксама (разм.) пра руку або нагу чалавека.

    • Мядзведжая л.
    • Налажыць лапу на што-н. (перан. захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву; разм.).
    • Папасціся ў лапы каму-н. (перан. апынуцца ў залежнасці ад каго-н.; разм.).
    • У лапах каго-н. (перан. быць у поўнай залежнасці).
    • Хадзіць на мяккіх лапах (перан. хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н.; разм. неадабр.).
    • Даць у лапу (перан. падкупіць каго-н.; разм.).
  2. Галіна хвойнага дрэва.

    • Пышныя лапы ялін.
  3. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).

  4. Шып на канцы бервяна (спец.).

    • Рубіць у лапу.

|| памянш. лапка, .

|| прым. лапны, .

лапавухі, (разм.).

  1. З вялікімі адтапыранымі, абвіслымі вушамі.

    • Лапавухая свіння.
  2. Някемлівы, малаздольны, абмежаваны чалавек лаянк.).

|| наз. лапавухасць, .

лапаносы, (разм.).

З шырокім пляскатым носам.

|| наз. лапаносасць, .

лапата, , ж.

Прылада для капання зямлі з плоскім шырокім ніжнім канцом.

  • Жалезная л.

  • Грэбці грошы лапатай (разм.) — многа атрымліваць грошай.

|| памянш. лапатка, і лапатачка, .

|| прым. лапатны, .

лапатаць, ; незак.

  1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі.

    • Л. крыламі па вадзе.
    • Дождж лапоча па страсе.
  2. Хутка, нязвязна гаварыць (разм.).

    • Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.
  3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным (разм.).

    • Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала.

|| зак. пралапатаць, .

|| наз. лапатанне, і лопат, .

лапатка1, , ж.

  1. гл. лапата.

  2. Тое, што і лопасць.

    • Лапаткі турбіны.
  3. Плоскі няспелы стручок гароху ці іншай бабовай расліны.

    • Лапаткі гароху.

|| прым. лапатачны, .

лапатка2, , ж.

Плоская шырокая косць трохвугольнай формы ў верхняй частцы спіны.

  • Палажыць на лапаткі (у барацьбе, таксама перан. наогул перамагчы).

  • Ва ўсе лапаткі (бегчы) (разм.) — вельмі хутка.

|| прым. лапатачны, .

лапатнік1, , м. (разм.).

  1. Той, хто пляце і прадае лапці (уст.).

  2. Той, хто ходзіць у лапцях (пра беднага селяніна; уст.).

  3. Пра неадукаванага, адсталага чалавека (звычайна як лаянкавае слова; пагард.).

    • Вахлак, л. няшчасны.

лапатнік2, , м. (разм.).

Пірог з прэснага цеста, які на лапаце садзяць у печ.

лапатун, , м. (разм.).

Той, хто бесперастанку гаворыць, лапоча; балбатун.

|| ж. лапатуха, .