Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лава​1, ✂, ж.

Прадмет хатняга абсталявання ў выглядзе шырокай дошкі на ножках для сядзення.

◊

  • Сесці (трапіць) на лаву падсудных — пайсці пад суд.

|| прым. лаўны, ✂.

лава​2, ✂, ж.

Расплаўленая вулканічная маса, якая вывяргаецца на паверхню зямлі.

|| прым. лававы, ✂.

лава​3, ✂, ж. (разм.).

Шырокі аднастайны масіў чаго-н.

  • Л. жыта.

лава​4, ✂, ж.

Казацкая атака — нападзенне на праціўніка з флангаў і з тылу.

  • Казакі мчаліся лавай.

лава​5, ✂, ж.

Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.

|| прым. лаўны, ✂.

лаванда, ✂, ж.

Пахучая эфіраносная расліна з блакітна-фіялетавымі або сінімі кветкамі.

  • Горная л.

|| прым. лавандавы, ✂.

  • Л. алей.

лавачка, ✂, ж.

  1. гл. лаўка.

  2. Пра незаконныя жульніцкія махінацыі, а таксама пра людзей — удзельнікаў такіх махінацый (разм).

    • Раскрылі іх лавачку.

лаваш, ✂, м.

На поўдні, у Сярэдняй Азіі: белы хлеб у выглядзе вялікай плоскай аладкі.

|| прым. лавашны, ✂.

лавелас, ✂, м. (разм.).

Спакуснік жанчын, залётнік.

лавец, ✂, м.

Той, хто займаецца лоўляй рыбы, звера як промыслам. На лаўца і звер бяжыць (прыказка).

|| прым. лавецкі, ✂.

  • Л. промысел.