Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лад1, , м.

  1. Дзяржаўная ці грамадская сістэма.

    • Дзяржаўны л.
    • Грамадскі л.
  2. Уклад жыцця, спосаб жыцця.

    • Будуем новы л. жыцця.
  3. Згода, парадак, зладжанасць (разм.).

    • Няма ладу ў хаце.
  4. Спосаб, манера.

    • На новы л.
  5. Сістэма чаго-н., утвораная ўнутранай сувяззю, залежнасцю суадносных частак.

    • Граматычны л. мовы.

  • Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак; закончыць паспяхова якую-н. справу.

  • Дайсці (да) ладу — разабрацца, дабіцца толку.

  • На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.

  • На свой лад — па-свойму.

  • На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).

  • Не ў лад — нязладжана, нястройна.

  • Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.

  • У лад — зладжана, стройна.

  • (Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

лад2, , м.

  1. Строй музычнага твора, арганізацыя музычных гукаў.

  2. Папярочнае дзяленне на грыфе струнных музычных інструментаў.

  3. Клавішы гармоніка, духавых інструментаў.

    • Перабіраць лады.

|| прым. ладавы, .

лад3, , м.

У граматыцы: сістэма форм дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння да рэчаіснасці.

  • Абвесны л.
  • Загадны л.
  • Умоўны л.

ладам, прысл.

  1. Парадкам, як трэба.

    • Жыццё ідзе л.
  2. Мірна, спакойна.

    • Пагутарыць л.

ладан, , м.

Араматычная смала, якая выкарыстоўваецца для абкурвання ў час богаслужэння.

  • На ладан дыхаць (разм.) — быць пры смерці.

|| прым. ладанны, .

ладанка, , ж.

  1. Маленькі мяшочак з ладанам, талісманам, які носяць на грудзях з мэтай засцерагчы сябе ад няшчасця (уст.).

  2. Невялікая пасудзіна, у якой спальваюць ладан.

ладачкі, (дзіц.).

Назва дзіцячай гульні, пры якой, звяртаючыся да дзіцяці са словамі: «Ладачкі, ладачкі» і г.д., пляскаюць яго далонькі адна аб адну.

ладдзя, , ж.

Шахматная фігура ў форме вежы; тура.

|| прым. ладзейны, .

  • Ладзейнае заканчэнне партыі.

ладзіцца, ; незак.

  1. Ісці на лад, добра атрымлівацца.

    • У калгасе справа л.
  2. Наважвацца, рыхтавацца што-н. рабіць (разм.).

    • Л. спаць.

ладзіць1, ; незак.

Жыць у згодзе.

  • Яны ўсё жыццё ладзяць з суседзямі.