лад1, , м.

  1. Дзяржаўная ці грамадская сістэма.

    • Дзяржаўны л.
    • Грамадскі л.
  2. Уклад жыцця, спосаб жыцця.

    • Будуем новы л. жыцця.
  3. Згода, парадак, зладжанасць (разм.).

    • Няма ладу ў хаце.
  4. Спосаб, манера.

    • На новы л.
  5. Сістэма чаго-н., утвораная ўнутранай сувяззю, залежнасцю суадносных частак.

    • Граматычны л. мовы.

  • Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак; закончыць паспяхова якую-н. справу.

  • Дайсці (да) ладу — разабрацца, дабіцца толку.

  • На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.

  • На свой лад — па-свойму.

  • На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).

  • Не ў лад — нязладжана, нястройна.

  • Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.

  • У лад — зладжана, стройна.

  • (Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)