Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лайба, ✂, ж.

Вялікая парусная лодка (звычайна двухмачтавая).

|| прым. лайбавы, ✂.

лайдак, ✂, м. (разм.).

Бяздзейны, варты пагарды чалавек, гультай.

|| ж. лайдачка, ✂.

|| прым. лайдацкі, ✂.

лайдацтва, ✂, н. (разм.).

Гультайства, бяздзейнасць.

лайдачыць, ✂; незак. (разм.).

Бяздзейнічаць, лодарнічаць.

лайка​1, ✂, ж.

Парода ездавых, паляўнічых і вартавых сабак.

  • Язда на лайках.

|| прым. лаечны, ✂.

лайка​2, ✂, ж.

Гатунак мяккай авечай і казінай скуры.

|| прым. лайкавы, ✂.

  • Лайкавыя пальчаткі.

лайнер, ✂, м.

Вялікі акіянскі пасажырскі параход, а таксама мнагамесны самалёт.

  • Акіянскі л.
  • Паветраны л.

|| прым. лайнерны, ✂ і лайнерскі, ✂.