Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ларнет, ✂, м.

Складныя акуляры ў аправе з ручкай.

|| прым. ларнетны, ✂.

  • Л. шнурок.

ларок, ✂, м.

Гандлёвая палатка.

|| прым. ларочны, ✂.

ларочнік, ✂, м. (разм.).

Прадавец у ларку.

|| ж. ларочніца, ✂.

|| прым. ларочніцкі, ✂.

ларынгалогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае захворванні гартані, іх лячэнне і прафілактыку.

|| прым. ларынгалагічны, ✂.

ларынгіт, ✂, м.

Запаленне слізістай абалонкі гартані.

|| прым. ларынгітны, ✂.

ларынголаг, ✂, м.

Урач, спецыяліст па захворваннях гартані.