Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лацвей, прысл. (разм.).

Лепей, зручней.

  • Л. табе ўхмыляцца, калі ўсе дапамагаюць.

лаціна...

Першая частка складаных слоў са знач. лацінскі, напр. лацінаамерыканскі.

лацінаамерыканцы, ✂, м.

Насельніцтва Лацінскай Амерыкі.

|| ж. лацінаамерыканка, ✂.

|| прым. лацінаамерыканскі, ✂.

  • Лацінаамерыканскія краіны.
  • Л. варыянт іспанскай мовы.

лацініца, ✂, ж.

Тое, што і лацінка.

лацінка, ✂, ж.

Лацінскі алфавіт.

лацінскі, ✂.

  1. Які мае адносіны да геаграфіі і культуры старажытнага Рыма.

    • Лацінская прыказка.
    • Л. шрыфт.
  2. Тое, што і каталіцкі (уст.).

    • Лацінская вера.

лаціць, ✂; незак.

Насцілаць латы на кроквы.

  • Л. хату.

|| зак. налаціць, ✂ і налаціць, ✂.

|| наз. лачанне, ✂.

лацкан, ✂, м.

Адварот на грудной частцы паліто, пінжака.

|| прым. лацканны, ✂.