Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лаг, ✂, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння хуткасці руху судна і пройдзенай ім адлегласці.

|| прым. лагавы, ✂.

лага, ✂, ж.

Драўляны брус, на які насцілаецца падлога.

лагаднець, ✂; незак.

Станавіцца лагодным, лагаднейшым.

  • Стары часам лагаднеў і пачынаў казку.

|| зак. палагаднець, ✂.

лагапат, ✂, м.

Чалавек з маўленчымі недахопамі.

лагапатыя, ✂, ж. (спец.).

Заганы ў вымаўленні (заіканне, картавасць, шапялявасць).

|| прым. лагапатычны, ✂.

лагапед, ✂, м.

Спецыяліст па лагапедыі.

лагапедыя, ✂, ж.

Раздзел дэфекталогіі, які займаецца недахопамі вымаўлення і іх выпраўленнем.

|| прым. лагапедычны, ✂.

лагарыфм, ✂, м.

У матэматыцы: паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.

  • Табліца лагарыфмаў.

|| прым. лагарыфмічны, ✂.

  • Лагарыфмічная лінейка (лічыльны інструмент).

лагарыфмаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Знайсці (знаходзіць) лагарыфм дадзенага ліку.

|| наз. лагарыфмаванне, ✂.

лагер, ✂, м.

  1. Часовая стаянка, звычайна пад адкрытым небам, у палатках.

    • Турысцкі л.
    • Разбіць л.
  2. Назва некаторых устаноў для ўтрымання вялікай колькасці людзей.

    • Піянерскі л. (установа для летняга адпачынку дзяцей).
    • Л. для ваеннапалонных (месца ўтрымання ваеннапалонных).
  3. перан. Грамадска-палітычная групоўка, кірунак.

    • Л. міру.

|| прым. лагерны, ✂.

  • Л. збор.