Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лак, ✂, м.

Раствор смол у спірце, шкіпінары, алеі, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск.

  • Пакрываюць лакам.

|| прым. лакавы, ✂.

  • Лакавыя фарбы.
  • Лакавыя туфлі (са скуры, пакрытай лакам).

лакалізавацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Сканцэнтравацца (сканцэнтроўвацца) ў пэўным месцы, спыніцца (спыняцца) ў пэўных межах.

  • Эпідэмія лакалізавалася.

|| наз. лакалізацыя, ✂.

лакалізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Лакалізаваць эпідэмію.

|| наз. лакалізацыя, ✂.

лакальны, ✂ (кніжн.).

Мясцовы, які не выходзіць за пэўныя межы.

  • Лакальная вайна.

|| наз. лакальнасць, ✂.

лакамабіль, ✂, м.

Парасілавая перасоўная або стацыянарная ўстаноўка, якая прыводзіць у рух сельскагаспадарчыя і іншыя машыны.

|| прым. лакамабільны, ✂.

лакаматыў, ✂, м.

Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз), якая рухаецца па рэйках і прызначана для перамяшчэння паяздоў.

|| прым. лакаматыўны, ✂.

лаканізм, ✂, м.

Гранічная і дакладная сцісласць выказвання.

  • Л. выражэння.

|| прым. лаканічны, ✂.

лаканічны, ✂.

  1. гл. лаканізм.

  2. Які вызначаецца лаканізмам, немнагаслоўны.

    • Л. адказ.

|| наз. лаканічнасць, ✂.

лакатар, ✂, м.

Устройства для вызначэння месцазнаходжання розных аб’ектаў.

  • Лазерны л.

|| прым. лакатарны, ✂.

лакаут, ✂, м.

Закрыццё прадпрыемства і масавае звальненне рабочых як сродак барацьбы з іх патрабаваннямі.