лапатаць, ✂; незак.

  1. Удараць па якой-н. паверхні, ствараючы аднастайныя, прыглушаныя гукі.

    • Л. крыламі па вадзе.
    • Дождж лапоча па страсе.
  2. Хутка, нязвязна гаварыць (разм.).

    • Дзяўчынка лапатала на сваёй дзіцячай мове.
  3. Гаварыць многа, бесперастанку аб чым-н. пустым, нязначным (разм.).

    • Яна цэлы дзень бегала па вёсцы і лапатала.

|| зак. пралапатаць, ✂.

|| наз. лапатанне, ✂ і лопат, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)