лапа, , ж.

  1. Ступня або ўся нага ў жывёл, а таксама (разм.) пра руку або нагу чалавека.

    • Мядзведжая л.
    • Налажыць лапу на што-н. (перан. захапіць што-н., падпарадкаваць свайму ўплыву; разм.).
    • Папасціся ў лапы каму-н. (перан. апынуцца ў залежнасці ад каго-н.; разм.).
    • У лапах каго-н. (перан. быць у поўнай залежнасці).
    • Хадзіць на мяккіх лапах (перан. хадзіць цішком; выслужвацца перад кім-н.; разм. неадабр.).
    • Даць у лапу (перан. падкупіць каго-н.; разм.).
  2. Галіна хвойнага дрэва.

    • Пышныя лапы ялін.
  3. Расплюшчаны і загнуты канец у некаторых інструментах для выдзірання цвікоў, а таксама інструмент з такім канцом (спец.).

  4. Шып на канцы бервяна (спец.).

    • Рубіць у лапу.

|| памянш. лапка, .

|| прым. лапны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)