галгофа,
Месца пакут, нягод (паводле назвы ўзгорка паблізу Іерусаліма, дзе, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў распяты Ісус Хрыстос).
- Узысці на Галгофу (прыняць пакуты).
галгофа,
Месца пакут, нягод (паводле назвы ўзгорка паблізу Іерусаліма, дзе, згодна з хрысціянскім веравучэннем, быў распяты Ісус Хрыстос).
галера,
Старадаўняе драўлянае мнагавёсельнае судна, на якім у Заходняй Еўропе веслярамі былі катаржнікі.
||
галерэя,
Вузкае крытае памяшканне, якое злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.
Верхні ярус у тэатры, цырку
Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.
Карцінная галерэя — музей, памяшканне для выстаўкі карцін.
||
галета,
Плоскі сушаны праснак, а таксама пячэнне з прэснага цеста.
||
галец,
Невялікая рачная рыбка сямейства карпавых.
Марская рыба сямейства ласасёвых.
галець,
Выглядаць пустым, голым.
Знаходзіцца ў бедным стане, жыць бедна.
галеча,
Адсутнасць сродкаў для жыцця; беднасць.
галечнік,
Горная парода з рачной або марской галькі.
галёкаць,
Моцна крычаць, пераклікаючыся ў лесе.
||
галёнка,
Частка нагі ад калена да ступні.
||