Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыпаліць, ; зак.

  1. Запаліць ад ужо запаленага.

    • П. лучыну.
  2. Трохі падпаліць (разм.).

    • П. пірог.
    • П. валёнкі пры сушцы.
  3. Прыкурыць (разм.).

|| незак. прыпальваць, .

прыпалы, .

Які прыпаў да чаго-н., апусціўся.

  • Прыпалыя да зямлі галінкі.

прыпар, , м.

  1. Гарачыня ад нагрэтага сонцам паветра.

    • Паўдзённы п.
  2. Напружаная летняя праца ў час касьбы, жніва.

    • Жніўны п.
    • Экзаменацыйны п. (перан.).

|| прым. прыпарны, .

  • Прыпарная пара.

прыпарка, , ж.

Лекавы сродак, які прыкладваецца да хворага месца гарачым.

  • Як мёртваму п. (паможа, патрэбна і пад.; пра што-н. бескарыснае, непатрэбнае; разм.).

|| прым. прыпарачны, .

прыпасці, ; зак.

  1. да каго-чаго. Нізка нахіліцца, апусціцца, прыціснуцца.

    • Галіны прыпалі да долу.
    • П. да матчыных грудзей.
  2. Прыйсціся, супасці з чым.-н. у часе.

    • Свята прыпала на пятніцу.
  3. безас. Тое, што і выпасці (у 4 знач.).

    • Прыпала спаткацца з цяжкім горам.

|| незак. прыпадаць, .

прыпасы, .

Прадукты, матэрыялы, нарыхтаваныя ў запас.

  • Харчовыя п.
  • Агнястрэльныя п. (снарады, патроны).

прыпаўзці, ; зак.

Дабрацца куды-н. паўзком.

  • П. да хаты.

|| незак. прыпаўзаць, .

прыпахваць, ; незак. (разм.).

Аддаваць якім-н. непрыемным пахам.

  • Мяса прыпахвае (пачынае псавацца).

прыпаяць, ; зак.

  1. Прырабіць паяннем.

    • П. ручку да чайніка.
  2. Вынесці судовае рашэнне ў адносінах да каго-н. (разм. неадабр.).

    • Яму прыпаялі пяць гадоў турмы.

|| незак. прыпайваць, .

|| наз. прыпайванне, і прыпайка, .

|| прым. прыпайны, і прыпаечны, .

прыперці, ; зак. (разм.).

  1. Тое, што і прыціснуць (у 1 знач.).

    • П. да плота.
    • П. да сцяны каго-н. (таксама перан. паставіць у становішча, з якога няма выйсця).
  2. што чым. Зачыніўшы, прыставіць шчыльна што-н., каб не адчынялася.

    • П. дзверы калом.
  3. Прынесці на сабе (што-н. цяжкае; разм.).

    • Прыпёр цэлы мяшок бульбы.
  4. Прыйсці (разм. неадабр.).

    • Ён прыпёр за пяць кіламетраў.
  5. безас. Вельмі захацецца; тэрмінова спатрэбіцца (разм. груб.).

    • Так прыпёрла табе ехаць сёння.

|| незак. прыпіраць, .